Літоўская чыгунка зачыняе прадстаўніцтвы ў Беларусі і Расіі

Дзяржаўная кампанія "Літоўская чыгунка" абвясціла пра закрыццё прадстаўніцтваў у Беларусі і Расіі.

У кампаніі кажуць, што прадстаўніцтвы былі адкрытыя дзеля "супрацоўніцтва і пошуку новых сувязяў з бізнес-партнёрамі ў гэтых краінах". Аднак у сувязі з вайной ва Украіне "такіх магчымасцяў не засталося".

Працэс ліквідацыі можа заняць ад трох да шасці месяцаў.

Дарэчы, даччыная кампанія ЛЧ, якая называецца LTG Cargo, з 18 сакавіка  спыніла рух сваіх вагонаў у Беларусь і Расію, а таксама транзіт праз гэтыя краіны. Гэта зроблена на знак пратэсту супраць вайны ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.