Літоўская кампанія LTG Cargo, якая з'яўляецца грузавым аператар Літоўскай чыгункі, з 7 сакавіка прыпыніла прадастаўленне чыгуначных вагонаў-платформ для перавозак у Расію і Беларусь. Таксама яна спыняе прадастаўленне платформаў для транзітных перавозак у іншыя краіны, акрамя Латвіі і Эстоніі.
У кампаніі тлумачаць такое рашэнне тым, што платформы на тэрыторыі Беларусі і Расіі могуць выкарыстоўвацца для перавозак вайсковай тэхнікі.
LTG Cargo таксама вывучае ўведзеныя супраць Беларусі і Расіі санкцыі ды прыпыняе транспартаванне санкцыйных грузаў — у прыватнасці, металапрадукцыі.
Акрамя таго літоўская кампанія запатрабавала ў Беларусі і Расіі вярнуць вагоны, якія належаць ёй.