Лідэру Iron Maiden забаранілі кіраваць самалётам пасля канцэртаў

Лідэру брытанскага гурта Iron Maiden і дыпламаванаму пілоту Брусу Дзікінсану забаранілі кіраваць самалётам цягам 12 гадзінаў пасля канцэрту, піша Blabbermouth.  Такім чынам эксперты засцераглі ўдзельнікаў ад магчымай катастрофы. На іх думку, пасля чарговага канцэрту франтмен гурта не мог бы як след засяродзіцца на палёце.

 У той час, як такое рашэнне вельмі засмуціла Дзікінсана, яго калегі па Iron Maiden былі ўзрадаваныя.

Адзначаецца, што санкцыі ў адносінах рокера былі прынятыя яшчэ падчас леташняга тура, але вядома пра іх стала толькі нядаўна. Цягам гастроляў Iron Maiden адыгралі 23 канцэрты. На кожны з канцэртаў ляцеў сам Дзікінсан, а вось назад вяртаўся прафесійны пілот.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі