Лідэр System of a Down Серж Танкян заклікае Абаму прызнаць генацыд армян

Серж Танкян пачаў кампанію, падчас якой звярнуўся да ўладаў ЗША з патрабаваннем прызнаць генацыд армян у Асманскай імперыі ў 1915 годзе.

Ініцыятыва лідэра System of a Down прымеркаваная да дня памяці ахвяр парушэння правоў чалавека, які адзначаецца 24 красавіка.

Танкян і яго аднадумцы заклікаюць простых амерыканцаў тэлефанаваць ў Белы дом і прасіць прэзідэнта "пакласці канец міжнароднаму прызнанню невінаватасці Турцыі ў масавых забойствах армян".

Акрамя таго, Танкян напісаў вялікі артыкул, у якім распавёў гісторыю генацыду армянскага народа і растлумачыў, чаму яго так моцна турбуе гэтая тэма - яго бабулі і дзядулі былі жорстка забітыя.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі