Лідэр Незалежнага прафсаюза гарнякоў Мікалай Новік сышоў у адстаўку

Старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Мікалай Новік сышоў у адстаўку. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні прафсаюза, які цяпер часова выконвае абавязкі кіраўніка, Іван Пярмінаў.
Новага кіраўніка давядзецца выбіраць на канферэнцыі прафсаюза ў пачатку снежня. Па словах Пярмінава, Новік пакінуў свой пост выключна па стане здароўя. Адстаўка ніяк не звязаная з законапраектам "Аб прафесійным пенсійным страхаванні", зазначыў ён.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі