Лідар гурта Gods Tower вырашыў паўдзельнічаць у мясцовых выбарах

Фронтмэн беларускай метал-легенды Gods Tower Лэслі Найф стаў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Гомельскага абласнога савета Ігара Случака.

“Для мяне гэта, хутчэй, сімвалічны жэст, — тлумачыць рашэнне музыка. — Бо насамрэч я не планую браць удзел у кампаніі. Пакуль я не бачу сэнсу займацца палітыкай у гэтай краіне. Гэта ні да чаго не вядзе. Зыходзячы з таго, што я вельмі паважаю гэтага чалавека, я пагадзіўся аказацца ў групе яго падтрымкі. Для мяне гэта гонар”.

Нягледзячы на тое, што невялікі досвед палітычнай дзейнасці музыка мае, ён лічыць сябе, хутчэй, “маёрам канапавых войскаў”. І ўвогуле выступае за байкот выбараў.

“У выніку нам скажуць нейкія неверагодныя лічбы і што мы прайгралі. Проста няма ў гэтым сэнсу. Ёсць шмат іншых рэчаў, на якія можна выдаткаваць сваю энергію”.

Нагадаем, выбары ў мясцовыя саветы пройдуць у Беларусі 23 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі