Лейтэнант беларускай міліцыі зарабляе каля 350 долараў

Заработная плата лейтэнанта беларускай міліцыі складае ў эквіваленце 300-350 долараў ЗША. Генерал атрымлівае ў 4-5 разоў больш. Пра гэта са спасылкай на намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Сяргея Гурэева паведамляе “Интерфакс”. "Гэта грошы немалыя, і ў параўнанні з іншымі пластамі насельніцтва супрацоўнікі беларускай міліцыі фінансава больш абароненыя", – сказаў намміністра.

Разам з тым, "чэргаў на працу ў органы ўнутраных спраў няма" – дадаў спадар Гур’еў. Па яго меркаванні, гэта тлумачыцца ў першую чаргу "жорсткімі патрабаваннямі да фізічнай падрыхтоўкі". "З 10 жадаючых працаваць у міліцыі трапляюць па стане здароўю на службу толькі 3", – сказаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі