Лені Кравіц усё ж такі не едзе ў Мінск

Тур Лені Кравіц працягвае змяняцца праз хваробу музыкі. Як піша interfax.by, адмененыя раней канцэрты ў Лодзі, Вене і Празе зноў з'явіліся ў графіку тура на афіцыйным сайце Кравіца. У гэтых гарадах музыкант праспявае 15, 17 і 19 снежня адпаведна. Хоць яшчэ зусім нядаўна на гэтыя даты былі перанесеныя адмененыя канцэрты ў Таліне, Вільні і Мінску.

Дырэктар канцэртнага агенцтва "Атам інтэртэйнмэнт" Андрэй Аляксееў кажа, што яны знайшлі новую дату, дамовіліся з канцэртнай пляцоўкай, сабралі новы пакет дакументаў і падрыхтавалі новую рэкламную кампанію. Аднак менеджмент музыкі паведаміў, што канцэрту не будзе. Арганізатары абяцаюць вярнуць грошы за квіткі ў поўным аб'ёме.

Нагадаем, што спярша канцэрт Кравіца быў прызначаны на 1 лістапада, потым перанесены на 19 лістапада. 

Фота — open.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі