Вы тут

Лекарам павялічылі час прыёму пацыентаў на 5 хвілін

Фота: pixabay.com

На 5 хвілінаў павялічваецца час, які лекар агульнай практыкі можа адвесці на прыём аднаго пацыента. Такія нормы ўводзяцца пастановай №95 Міністэрства аховы здароўя ад 17 снежня, паведамляе прэс-служба ведамства.

Дактары, якія абслугоўваюць дарослых і дзяцей, на першасным прыёме будуць надаваць пацыентам 20 хвілін сваёй увагі замест ранейшых 15. На прафілактычны прыём адводзіцца 15 хвілін, а не 10, як раней. 

Дактары агульнай практыкі, якія абслугоўваюць толькі дарослых, будуць праводзіць першасны прыём 18 хвілін замест ранейшых 15, а прафілактычны агляд — 13 замест ранейшых 10 хвілінаў (у тым ліку на выездах). 

Гэтыя змены ў Мінздароўя абгрунтоўваюць тым, што ў медыкаў пашыраецца кола абавязкаў, а таксама больш шырокімі медыцынскімі ведамі, уменнямі і навыкамі гэтых спецыялістаў ў параўнанні з участковымі тэрапеўтамі.