Лаям Гэлэхер пра Gorillaz: Я ўжо казаў, што не жадаю працаваць з жывёламі

Былы ўдзельнік Oasis Лаям Гэлэхер распавёў пра свае творчыя планы, паведамляе выданне Gigwise. Зараз Лаям думае ці не запісаць яму песню разам з рэперам Jay-Z. Пакуль Гэлэхер асцерагаецца, што кампазіцыя будзе выходзіць за межы яго “зоны камфорту”.

Таксама скандаліст Гэлэхер не страціў магчымасці з'едліва выказацца у адрас свайго галоўнага канкурэнта 90-х, Дэймана Элбарна і яго праекта Gorillaz. “Я ўжо шмат разоў казаў, што не жадаю працаваць з жывёламі. Гэта вельмі небяспечна”, — заявіў Лаям.

Цяпер музыка працуе над сольным матэрыялам. У гэтым яму дапамагаюць былыя ўдзельнікі OasisКолін Арчар, Эндзі Бэл і Крыс Шэрак. Лаям Гэлэхер разлічвае выпусціць дыск ужо летам.

Акрамя таго, музыка заняўся выпускам адзення. Яго аўтарская марка Pretty Green паступіць у продаж 22 сакавіка.

Фота: guardian.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі