“Лаву Клінтана” будуць рэстаўраваць — гэта магчыма

“Лаву Клінтана” будуць рэстаўраваць — гэта магчыма

Мемарыяльны знак “лава Клінтана” ў Курапатах, які днямі быў ушчэнт разбураны невядомымі вандаламі, вывезлі на рэстаўрацыю. Пра гэта Радыё Свабода паведамляе са спасылкай на кіраўніка дырэкцыі народнага мемарыялу Курапаты Алеся Чахольскага.

Паводле Чахольскага, аднаўленне “лавы Клінтана” магчымае. Пасля яе вернуць на былое месца, а для захоўвання памятнага знака зробяць дадатковыя захады бяспекі.

Увечары 8 лютага і наступнай ноччу абаронцамі Курапатаў было арганізавана дзяжурства ва ўрочышчы. Тады заўважылі чалавека, які, мяркуюць актывісты, можа быць датычным да разбурэння “лавы Клінтана”. Прыкметы гэтага чалавека, а таксама нумар аўтамабіля, на якім ён прыехаў у Курапаты, актывісты перададуць сьледчым, якія расследуюць справу аб разбурэнні памятнага знака.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі