Лаэм Гэлэхер збіраецца зняць фільм пра сваркі The Beatles

Спецыяльна для гэтага праекта музыка заснаваў уласную кампанію "In 1 Productions", якая зоймецца прадзюсаваннем карціны. У аснову будучага фільма будзе пакладзена кніга "Самая доўгая кактэйль-вечарына: The Beatles вачыма відавочцы, іх мільённая імперыя Apple у сваім буйным росквіце і заняпадзе" (The Longest Cocktail Party: An Insider's Diary Of The Beatles, Their Million Dollar Apple Empire And Its Wild Rise And Fall).

Аўтар кнігі, Рычард Дзілельё (Richard Dilello) у 60-х працаваў на заснаваным бітламі лэйбле Apple Records, асабіста ведаў музыкаў і быў у курсе іх узаемаадносін, якія прывялі The Beatles да распаду.

"У фільме будзе з гумарам расказана пра жыццё маладых хлопцаў, захопленых бурным акіянам шоў-бізнесу і ў свеце знакамітасцяў у Лондане канца 60-х", - гаворыцца ў апублікаваным на сайце Гэлэхера анонсе.

Паводле @Music
Фота: inquisitr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі