Квіткі на матч БАТЭ — “Македонія” паступяць у продаж 16-17 ліпеня

Матч у адказ другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і “Македоніяй” адбудзецца 21 ліпеня ў Барысаве і пачнецца а 19-й гадзіне. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар БАТЭ Сяргей Дашкевіч.
Дашкевіч: “Кошт білетаў пакуль не вызначаны. Білеты паступяць у продаж арыенціровачна 16-17 ліпеня: не раней за прылёт македонскай каманды”.

Білеты на матч найхутчэй будуць прадавацца толькі ў касах барысаўскага стадыёна, але ў тым, што чакаецца аншлаг — ніхто не сумняваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі