Квіткі на канцэрты Sex Pistols прадаюцца за 2 цэнты

Квіткі на ўз'яднальны тур брытанскага гурта Sex Pistols прадаюцца па 2 цэнты.
Паводле паведамлення InterMedia, легендарны панк-калектыў уз'яднаўся, каб даць серыю канцэртаў у Вялікабрытаніі, прысвечаных 30-годдзю выхаду іх адзінага альбома "Never Mind The Bollocks", і зарабіць на гэтым грошай. Аднак прыхільнікі адмаўляюцца плаціць за гэтыя шоў вялікія грошы.

Цікава, што шматлікія спекулянты, якія набылі квіткі па 75 долараў і збіраліся нажыцца на іх перапродажы, амаль прагарэлі. Так, 15 лістапада некалькі квіткоў было прададзена з Інтэрнэт-аўкцыёну eBay толькі за 2 цэнты.

Нагадаю, што тур Sex Pistols пачынаецца 18 лістапада ў Глазга. Дадам, што не так даўно вакаліст калектыву Джон Лайдон, раней вядомы як Джоні Ротэн, заявіў, што ўсе музыкі яго гурта не зарабілі нічога, калі былі на піку вядомасці ў 70-х гадах. Паводле яго словаў, удзельнікі калектыву "жылі ў беднасці, пакуль у 1996 годзе не зладзілі 6-месячны ўз'яднальны тур па свеце".

Фота: dnevnik.bigmir.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі