Кутузаў адмовіўся ад запрашэння Бернда Штанге згуляць за зборную

Віталь Кутузаў не адгукнуўся на запрашэнне ў зборную Беларусі, якая ў бліжэйшым часе правядзе два матчы: 13 кастрычніка — адборачны да чэмпіянату Еўропы з Люксембургам, 17-га — таварыскі з Ізраілем.
У сераду ўвечары ён даслаў факс у Беларускую федэрацыю футбола, у якім папрасіў не клікаць яго зборную на гэтыя гульні.

Сваю пазіцыю Кутузаў патлумачыў тым, што “Піза”, за якую выступае беларус, паспяхова выступае ў італьянскім чэмпіянаце, прэтэндуючы на высокае месца. Па словах Кутузава, зборная дагульвае адборачны цыкл, у якім яе нічога не чакае.

Таму футбаліст лічыць, што больш патрэбны сваёй камандзе. Да таго ж, такое рашэнне Кутузаў матывуе сямейным становішчам. Нагадаем, напрыканцы жніўня ў футбаліста нарадзіўся сын.

“Прэсбол”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі