Кустурыца на "Лiстапад" не прыедзе

Славуты рэжысёр Эмір Кустурыца не прыедзе ў Мінск на міжнародны кінафестываль "Лістапад—2008", хаця перамовы пра яго прыезд вяліся.  Аднак паводле папярэдняй дамоўленасці "Лiстапад" наведае знакаміты польскі рэжысёр Кшыштаф Занусі. У рамках фэсту адбудзецца прэм'ера яго фільма “Чорнае сонца”. Таксама Занусі правядзе майстар-клас.

Фэстываль пройдзе з 15 па 22 лістапада. Сёлета будуць прадстаўленыя фільмы з 45 краін свету (Бельгія, Балгарыя, Вялікабрытанія, ЗША, Румынія, Японія, Беларусь…). Упершыню ў конкурснай праграме "Лicтапада" будуць удзельнічаць кінематаграфісты з Мексікі і Нарвегіі.

tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі