Курсы долара і еўра ў Беларусі выраслі 12 верасня

Курсы долара і еўра ў Беларусі выраслі 12 верасня

На Беларускай валютна-фондавай біржы ў панядзелак, 12 верасня, прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9477 да 1,9577 беларускага рубля. Курс еўра вырас больш заўважна — з 2,1953 да 2,2030 рубля. А вось курс расійскай валюты рэзка знізіўся: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0100 беларускага (у пятніцу — 3,0337).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,05%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 9 верасня курс долара ЗША вырас — з 1,9472 да 1,9477 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,1940 да 2,1953. Курс расійскай валюты знізіўся: 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0337 беларускага (у чацвер — 3,0446).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі