Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца

Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца

У аўторак, 22 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долар знізіўся — з 1,9461 да 1,9447 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0661 да 2,0617. Курс расійскага рубля вырас: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,0519 беларускага (у панядзелак было 3,0240).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,41%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 21 лістапада, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9572 да 1,9461, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0733 да 2,0661.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі