Курсы долара і еўра ў Беларусі 5 кастрычніка знізіліся

Курсы долара і еўра ў Беларусі 5 кастрычніка знізіліся

У чацвер, 5 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША крыху знізіўся — з 1,9650 да 1,9629 беларускага рубля, курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,3111 да 2,3103. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4112 беларускага (у сераду — 3,4010).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,11%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 4 кастрычніка курс долара ЗША трошку знізіўся — з 1,9655 да 1,9650 беларускага рубля. А курс еўра наадварот вырас — з 2,3069 да 2,3111.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі