Курсы долара і еўра ў Беларусі 3 кастрычніка знізіліся

Курсы долара і еўра ў Беларусі 3 кастрычніка знізіліся

У панядзелак, 3 кастрычніка, пасля таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя валютныя курсы. Курс долара панізіўся з 1,9268 да 1,9159 беларускага рубля. Таксама знізіўся курс еўра — з 2,1551 да 2,1513 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў каштуюць цяпер 3,0617 беларускага рубля (30 верасня — 3,0398).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют знізіўся на 0,05%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 30 верасня курс долара павысіўся з 1,9264 да 1,9268 беларускага рубля. Курс еўра вырас з 2,1610 да 2,1551 беларускага рубля. 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0398 беларускага рубля (29 верасня — 3,0466).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі