Курс долара ў Беларусі ў апошні дзень верасня нязначна вырас

Курс долара ў Беларусі ў апошні дзень верасня нязначна вырас

30 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя валютныя курсы. Курс долара павысіўся з 1,9264 да 1,9268 беларускага рубля. Гэта адзіная валюта, чый курс павысіўся ў апошні дзень верасня.

Курс еўра панізіўся з 2,1610 да 2,1551 беларускага рубля. 100 расійскіх рублёў каштуюць цяпер 3,0398 беларускага рубля (29 верасня — 3,0466).

Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валютаў на 0,16%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі