Курсы долара і еўра ў Беларусі 26 кастрычніка выраслі

Курсы долара і еўра ў Беларусі 26 кастрычніка выраслі

Пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 26 кастрычніка Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША пайшоў уверх — з 1,9004 да 1,9017 беларускага рубля. Таксама вырас курс еўра — з 2,0673 да 2,0744 рубля. Такім чынам, долар і еўра аднавілі рост пасля некалькідзённага зніжэння. Расійская валюта наадварот згубіла ў "вазе": 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0547 (у аўторак — 3,0616).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,03%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 25 кастрычніка курс долара ЗША знізіўся з 1,9023 да 1,9004 беларускага рубля, курс еўра зменшыўся з 2,0704 да 2,0673. 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0616 (у панядзелак — 3,0561).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі