Вы тут

Курсы долара і еўра ў Беларусі 19 чэрвеня панізіліся

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі 19 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Долар ЗША патаннеў — з 2,0632 ла 2,0625 беларускага рубля. Знізіўся і курс еўра — з 2,3145 да 2,3094 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2251 беларускага рубля (у аўторак — 3,2091).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,19%.