Курсы долара і еўра 20 верасня працягнулі падзенне
![Курсы долара і еўра 20 верасня працягнулі падзенне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-1901.jpg.webp?itok=4jBIabjl)
20 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягнуў падзенне — з 2,1028 да 2,0884 рубля, курс еўра таксама панізіўся — з 2,4584 да 2,4436 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1453 беларускага (у сераду — 3,1371).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,19%.