Курсантка пацікавілася ў Лукашэнкі, ці не хацеў ён "проста ўсё кінуць"

Курсантка пацікавілася ў Лукашэнкі, ці не хацеў ён "проста ўсё кінуць"

22 лютага Аляксандр Лукашэнка наведаў Вайсковую акадэмію, сустракаўся з выкладчыкамі і курсантамі. Адна з курсантак пацікавілася, як кіраўнік дзяржавы здымае эмацыйнае напружанне і як паспявае зрабіць усе справы. І ці не з'яўляецца ў яго жаданне "проста ўсё кінуць". Як вядома, Лукашэнка кіруе краінай з 1994 года, за гэты час вырасла цэлае пакаленне беларусаў.

Як інфармуе "Беларусь сегодня", Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў кожнага чалавека з'яўляецца "жаданне кінуць усё", але з рашэннем не трэба спяшацца: "Раніцай заўсёды зусім іншая кропка гледжання: бо эмоцыі сышлі". Кіраўнік дзяржавы заклікаў курсантаў ніколі не апускаць рукі. "Паверце, бязвыхадных сітуацый не бывае!" — сказаў ён.

Што да часу, то ў Аляксандра Лукашэнкі ёсць каму "круціцца". "Прэзідэнт жа павінен больш думаць, гаварыў беларускі кіраўнік. — І быць пры гэтым вопытным і думаючым чалавекам". Ён перакананы, што лепш прыняць памылковае рашэнне, чым зусім яго не прымаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі