Курс долара вырас на таргах 3 траўня ў Беларусі
![Курс долара вырас на таргах 3 траўня ў Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-1412.jpg.webp?itok=1oOjvRTs)
Па выніках таргоў, які прайшлі 3 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае рост — з 2,1115 да 2,1141 рубля, курс еўра панізіўся — з 2,3655 да 2,3620 рубля. Расійская валюта таксама ідзе наніз: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2334 беларускага (у чацвер — 3,2457).
У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля ўмацаваўся на 0,19%.