Вы тут

Курс долара вырас на таргах 18 красавіка ў Беларусі

pixabay.com

17 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША крыху павысіўся — з 2,0953 да 2,0957 рубля, еўра працягвае таннець — з 2,3708 да 2,3630 рубля. Курс расійскай валюты таксама падае: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2717 беларускага (у сераду — 3,274).

У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля ўмацаваўся на 0,15%.