Курс долара вырас на 16 рублёў, курс еўра знізіўся на 53

Курс долара вырас на 16 рублёў, курс еўра знізіўся на 53

У панядзелак, 25 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас на 16 рублёў і складае 19 703, курс еўра знізіўся на 53 — да 22 157 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся — з 297,71 да 295,42 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,36%.

Нагадаем, у пятніцу курс долара вырас на 34 рублі і складаў 19 687, курс еўра вырас на 8 рублёў — да 22 210, курс расійскага рубля знізіўся — з 301,84 да 297, 71 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі