Курс долара ў Беларусі знізіўся на 176 рублёў

Курс долара ў Беларусі знізіўся на 176 рублёў

У чацвер, 21 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся на 176 рублёў і складае 19 653, курс еўра таксама панізіўся на 333 — да 22 202 рублёў, курс расійскага рубля вырас — з 300,68 да 301, 84 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,56%.

Як паведамлялася раней, 20 красавіка курс долара ЗША знізіўся на 13 рублёў і складаў 19 829, курс еўра вырас на 64 — да 22 535 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся — з 302,41 да 300,68 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі