Курс долара ў Беларусі знізіўся на 14 рублёў

Курс долара ў Беларусі знізіўся на 14 рублёў

У аўторак, 17 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся на 14 рублёў і складае 19 247, курс еўра зменшыўся на 3 — да 21 800 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 296,83 да 298, 17беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,15%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 16 траўня, курс долара ЗША знізіўся на 5 рублёў і складаў 19 261, курс еўра — на 42 — да 21 803 рублёў, курс расійскага рубля крыху вырас — з 296,61 да 296,83 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі