2 чэрвеня курс долара ў Беларусі вырас на 97 рублёў

2 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.

Пасля ўчорашняга росту курс рубля знізіўся на 0,56% да кошыка валют. Зніжэнне адзначалася ў дачыненні да ўсіх валют.

Так, курс долара павысіўся на 97 рублёў і дасягнуў 14 912.

Еўра вырас на 170 рублёў — да 16 324 рублёў.

Павысіўся і курс расійскага рубля. Яго рост склаў 0,37 рубля — да 279,12 беларускіх.

Фота — torange.us

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі