Курс долара ў Беларусі панізіўся на 80 рублёў

На чарговых таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 7 красавіка рубель умацаваў свае пазіцыі.

Курс амерыканскага долара панізіўся на 80 рублёў. Цяпер 1 долар раўняецца 14.490 рублям.

Апошнія таргі па еўра на беларускай біржы праходзілі 2 красавіка. І на таргах у аўторак еўрапейская валюта патаннела на 50 рублёў — да 15 840 рублёў.

А вось расійскі рубель сёння падаражэў на 4 пункты — за яго даюць цяпер 262 беларускія рублі.

Фота — masterforex-v.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі