Курс долара ў Беларусі 7 верасня панізіўся

Курс долара ў Беларусі 7 верасня панізіўся

Чарговыя валютныя таргі прайшлі ў сераду 7 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара панізіўся — з 1,9612 да 1,9536 беларускага рубля. Курсы іншых асноўных валют павялічыліся. Курс еўра вырас з 2,1895 ла 2,1962 рубля. Узняўся і курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0342 беларускага (у аўторак — 3,0259).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 6 верасня ўсе валюты выраслі. Курс долара павялічыўся з 1,9585 да 1,9612 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас з 2,1889 да 2,1895 рубля. Курс расійскай валюты вырас: 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0259 (у панядзелак — 3,0239) беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі