Курс долара ў Беларусі 6 снежня зноў вырас

Курс долара ў Беларусі 6 снежня зноў вырас

У сераду, 6 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША зноў пайшоў у рост — з 2,0208 да 2,0252 беларускага рубля. Затое курс еўра знізіўся — з 2,3962 да 2,3956. За 100 расійскіх рублёў даюць 3,4387 беларускага (у аўторак — 3,4433).

Беларускі рубель не змяніўся ў адносінах да кошыка валют.

Як паведамляла Еўрарадыё, 5 снежня курс долара ЗША знізіўся з 2,0227 да 2,0208 беларускага рубля, курс еўра вырас з 2,3960 да 2,3962. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі