Вы тут

Курс долара ў Беларусі 5 жніўня зноў вырас

БЕЛТА

5 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае павялічвацца — з 2,0553 да 2,0563 беларускага рубля. вырас і курс еўра — з 2,2796 да 2,2899 беларускага рубля. Курс расійскай валюты працягвае зніжацца: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1638 беларускага рубля (у пятніцу — 3,1743).

Курс беларускага рубля да кошыка валют ўмацаваўся на 0,08%.