Вы тут

Курс долара ў Беларусі 4 снежня працягвае зніжацца

Фота: БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі 4 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара зноў панізіўся — з 2,1291 да 2,1280 рубля, курс еўра вырас — з 2,4194 да 2,4231 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2039 беларускага (у панядзелак — 3,2076).