Курс долара ў Беларусі 3 снежня павысіўся на 99 рублёў

Курс долара ў Беларусі 3 снежня павысіўся на 99 рублёў

У чацвер, 3 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Долар вырас на 99 рублёў — да 18 184, курс еўра ўзняўся на 40 — да 19 244 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 271,00 да 268,2 беларускага.

Агулам курс рубля да кошыка валют узняўся на 0,19%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 2 снежня, курс долара вырас на 55 рублёў — да 18 085, курс еўра ўзняўся на 115 — да 19 204 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 272,23 да 271,00 беларускага.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі