Курс долара ў Беларусі 29 сакавіка вырас на 143 рублі

Курс долара ў Беларусі 29 сакавіка вырас на 143 рублі

У аўторак, 29 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара павысіўся на 143 рублі і складае 20 262, курс еўра вырас на 154 — да 22 648 рублёў, курс расійскага рубля панізіўся з 296,95 да 294,93 беларускага.

Беларускі рубель у параўнанні з кошыкам валют знізіўся на 0,14%.

28 сакавіка курс долара знізіўся на 113 рублёў і складаў 20 119, курс еўра знізіўся на 85 — да 22 494 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 295,24 да 296,95 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі