Курс долара ў Беларусі 2 траўня знізіўся на 34 рублі

Курс долара ў Беларусі 2 траўня знізіўся на 34 рублі

У панядзелак, 2 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 34 рублі і складае 19 180, курс еўра вырас на 55 — да 21 972 рублёў, курс расійскага рубля апусціўся з 298,67 да 295,22 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,44%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 29 красавіка курс долара знізіўся на 168 рублёў і склаў 19 214, курс еўра знізіўся на 85 — да 21 917 рублёў, курс расійскага рубля павысіўся з 297,96 да 298,67 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі