Курс долара ў Беларусі 14 студзеня вырас на 188 рублёў, а еўра — на 269

Курс долара ў Беларусі 14 студзеня вырас на 188 рублёў, а еўра — на 269

У чацвер, 14 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 188 рублёў — да 19 514, курс еўра таксама вырас на 269 рублёў — да 21 197 рублёў, курс расійскага рубля павялічыўся з 252,75 да 254,58 беларускага.

Беларускі рубель у адносінах да кошыка валют знізіўся на 0,97%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 13 студзеня курс долара вырас на 92 рублі — да 19 326, курс еўра патаннеў на 23 рублі і складаў 20 928 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 251,04 да 252,75 беларускага.

З пачатку года долар падаражэў на 954 рублі, а еўра — 897 рублёў. Беларускі рубель знізіўся да кошыка валют на 2,7%. У дзяржаўным бюджэце на 2016 год быў закладзены сярэднегадавы курс долара ў 18 700 рублёў.

Фота: bobr.by

Курс долара ў Беларусі 14 студзеня вырас на 188 рублёў, а еўра — на 269
Курс долара ў Беларусі 14 студзеня вырас на 188 рублёў, а еўра — на 269

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі