Вы тут

Курс долара ў Беларусі 13 сакавіка працягвае зніжацца

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі 13 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае падаць — з 2,1381 да 2,1349 рубля, курс еўра зноў павялічыўся — з 2,4086 да 2,4108 рубля. Курс расійскай валюты таксама расце: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2578 беларускага (у аўторак — 3,2516).

У параўнанні з кошыкам валют курс рубля аслабеў на 0,07%.