Курс долара ў Беларусі 12 траўня вырас

Курс долара ў Беларусі 12 траўня вырас

У пятніцу, 12 траўня, пасля чарновых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8719 да 1,8733, курс еўра наадварот знізіўся — з 2,0372 да 2,0347. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2749 беларускага (у чацвер — 3,2767).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 11 траўня курс долара ЗША знізіўся — з 1,8855 да 1,8719, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0520 да 2,0372. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі