Курсы долара і еўра ў Беларусі 9 чэрвеня рэзка знізіліся

Курсы долара і еўра ў Беларусі 9 чэрвеня рэзка знізіліся

У чацвер, 9 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 127 рублёў і складае 19 680, курс еўра зменшыўся на 135 рублёў і складае 22 388. А вось курс расійскага рубля вырас — з 306,42 да 308,27 беларускага.

Беларускі рубель вырас да кошыка валют на 0,13%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 8 чэрвеня курс долара знізіўся на 43 рублёў і складаў 19 807, курс еўра зменшыўся на 36 рублёў і складаў 22 523, курс расійскага рубля вырас з 304,05 да 306,42 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі