Курс долара “адыграў” 67 рублёў, еўра — 6 рублёў

Курс долара “адыграў” 67 рублёў, еўра — 6 рублёў

У пятніцу, 19 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара павысіўся на 67 рублёў і складае 21 683, курс еўра сціпла падрос на 6 — да 24 091 рубля. Расійскі рубель пры гэтым упаў — з 286,26 да 283,70 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,26%.

Нагадаем, што ў чацвер, 18 лютага, курс долара знізіўся на 298 рублёў і складаў 21 616, курс еўра знізіўся на 353 — да 24 085 рублёў, расійскі рубель вырас — з 281,10 да 286,26 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі