Кубінскі бягун, які знік у Маскве, знайшоўся ў Італіі

Федэрацыя лёгкай атлетыкі Кубы назвала спартоўца-уцекача "здраднікам". "Такія паводзіны не маюць нічога агульнага з тымі прынцыпамі, якія натхняюць нас, — гаворыцца ў заяве. — Гэта непрыймальна, асабліва для тых людзей, хто ўпэўнены, што лаяльнасць да сваёй краіны з'яўляецца важным кампанентам у народным спорце". 



Як паведамляе ВВС, 22-гадовы Арланда Артэга цяпер знаходзіцца ў Падуі. Ён жыве ў сяброў, але ў далейшым плануе пераехаць у Флорыду ў ЗША да сваёй маці.



Па словах спартоўца, ён вырашыў уцячы з Кубы пасля шасцімесячнай дыскваліфікацыі за парушэнне дысцыпліны і пра свой выбар не шкадуе.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі