Скандал: Кубінскі бягун уцёк ад сваёй дэлегацыі ў Маскве

Аднак кубінец спыніў барацьбу за медалі яшчэ на стадыі кваліфікацыі. Дарэчы, ён быў фіналістам лонданскай Алімпіяды 2012 года ў бегу на 110 метраў з бар'ерамі.



Як паведамляе РІА "Новости", Арланда Артэга здолеў збегчы ад дэлегацыі Кубы. Дзе ён цяпер знаходзіцца, невядома.



Федэрацыя лёгкай атлетыкі Кубы называе спартоўца-уцекача "здраднікам". "Такія паводзіны не маюць нічога агульнага з тымі прынцыпамі, якія натхняюць нас, — гаворыцца ў заяве. — Гэта непрыймальна, асабліва для тых людзей, хто ўпэўнены, што лаяльнасць да сваёй краіны з'яўляецца важным кампанентам у народным спорце".
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі