Вы тут

Ксёндз Вячаслаў Барок з'ехаў з Беларусі

Ксёндз Вячаслаў Барок / Еўрарадыё

Ксёндз Вячаслаў Барок з'ехаў з Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал @christianvision. На ксяндза-пробашча расонскага касцёла распачалі чарговую адміністрацыйную справу і пачалі ў пачатку ліпеня выклікаць ў міліцыю, спрабавалі правесці агляд па месцы жыхарства. Пасля гэтага Барок вырашыў часова пакінуць краіну. У аўторак ён збіраецца распавесці пра сітуацыю на сваім YouTube-канале.

У снежні 2020 года Вячаслаў Барок адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту за размешчаную ў Facebook працу мастака Уладзіміра Цеслера "Стоп лукашызм!". Сёлета следчыя правяралі яго канал на YouTube, акаўнты ў Фэйсбуку і Instagram. Шукалі "экстрэмізм".

Ксёндз Барок быў госцем Еўрарадыё ў праграме "Ідэя Х".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.