Крымінальная справа ў дачыненні намесніцы старшыні Лоеўскага райвыканкама


Чыноўніцы, якая з'яўляецца начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, інкрымінуецца "злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі". Таццяне Гайдук пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.



Як інфармуе "Ежедневник", у Лоеве чыноўніца працуе каля года. Дагэтуль яна была дырэктарам сельгаспрадпрыемства ў Светлагорскім раёне. Менавіта па гэтым перыядзе яе дзейнасці і выстаўляюцца прэтэнзіі. Паводле звестак пракуратуры, летась падазраваная магла нанесці прадпрыемству страты ў памеры больш за 360 мільёнаў рублёў (амаль 40 тысяч долараў). Падрабязнасці справы не разгалошваюцца.



Таццяна Гайдук пакуль працягвае выконваць свае абавязкі.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі