“Крумкачы” за сёння сабралі ўжо 3 тысячы долараў

“Крумкачы” за сёння сабралі ўжо 3 тысячы долараў

“Крумкачы” за сёння сабралі ўжо 6 тысяч рублёў (больш за 3 тысячы долараў). 23 жніўня футбольны клуб, які апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы, пачаў краўдфандынгавую кампанію па зборы грошай. Яна праходзіць на платформе “Талака”. “Крумкачы” атрымалі падтрымку ад 200 чалавек.

Плануецца сабраць амаль 125 тысяч рублёў. Гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя на арэнду стадыёна, на аплату працы трэнераў і футбалістаў, на дзіцячыя каманды, на аплату прысутнасці на матчах ратавальнікаў і медыкаў.

ФК “Крумкачы” — прыватны клуб, які за кароткі час здолеў прайсці шлях з другой лігі да вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі. Фінансавыя праблемы сталі прычынай сыходу вялікай групы гульцоў асноўнага складу. Тым не менш каманда працягвае здзіўляць, у апошнім туры ў гасцях быў абыграны БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі