Крэмль пракаментаваў перамовы Лукашэнкі ў Вене і Рызе

Крэмль пракаментаваў перамовы Лукашэнкі ў Вене і Рызе

Перамовы Аляксандра Лукашэнкі ў Вене і Рызе, а таксама іншыя яго міжнародныя кантакты  Крэмль лічаць цалкам нармальнай практыкай, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Журналісты спыталіся, ці ведаюць у Крамлі, пра што Лукашэнка будзе весці перамовы ў Аўстрыі ды Латвіі. 

"Гэта ж суверэнная дзяржава, і цалкам нармальна, што яна ажыццяўляе кантакты з іншымі краінамі... Нават у рамках Саюзнай дзяржавы і Расія, і Беларусь ажыццяўляюць уласныя кантакты, што з'яўляецца абсалютна нармальнай практыкай", — прыводзіць РІА "Новости" словы Пяскова. 

Таксама прэс-сакратар Пуціна дадаў, што пасля такіх перамоваў Масква і Мінск паведамляюць адзін аднаму пра нейкія важныя элементы.

Як вядома, 11-12 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведвае з афіцыйным візітам Аўстрыю. Гэта першы яго візіт у краіну Еўрасаюза пасля 2016 года. 

Таксама рыхтуецца паездка беларускага кіраўніка ў Латвію, але дата яшчэ не абвяшчалася. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі